расцвіта́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. расцвіта́нне
Р. расцвіта́ння
Д. расцвіта́нню
В. расцвіта́нне
Т. расцвіта́ннем
М. расцвіта́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расцвіта́нне ср.

1. прям., перен. (действие) расцвета́ние; см. расцвіта́ць;

2. (время цветения) расцве́т м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцвіта́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расцвітаць — расцвісці; росквіт. Вечнае расцвітанне зямлі поўніць нас салодкай трывогаю сэрца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцвісці́, -цвіту́, -цвіце́ш, -цвіце́; -цвіцём, -цвіцяце́, -цвіту́ць; расцві́ў, -віла́, -ло́; -цвіці́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца цветам, кветкамі; распусціцца.

Расцвілі вішні.

2. перан. Дасягнуць росквіту фізічных і духоўных сіл.

Дзяўчына расцвіла.

3. перан. Дасягнуць высокага развіцця, працвітання.

Талент пісьменніка расцвіў.

|| незак. расцвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расцвіта́нне, -я, н. і ро́сквіт, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцвета́ние ср. расцвіта́нне, -ння ср., ро́сквіт, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцве́т м.

1. (цветение) расцвіта́нне, -ння ср.;

2. перен. (подъём) ро́сквіт, -ту м.;

в расцве́те сил у ро́сквіце сіл;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развіццё, рост; росквіт, расцвітанне (выс.); поступ, разгортванне, станаўленне, прагрэс (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)