расцані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак.

1. што. Вызначыць цану чаго-н.; ацаніць.

Р. тавар.

2. перан., каго-што. Вызначыўшы свае адносіны да каго-, чаго-н., даць ацэнку, ацаніць.

Р. чый-н. талент.

|| незак. расцэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расцэ́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1 знач.) і расцэ́ньванне, -я, н.; прым. расцэ́начны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Расцэначная ведамасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцані́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расцаню́ расцэ́нім
2-я ас. расцэ́ніш расцэ́ніце
3-я ас. расцэ́ніць расцэ́няць
Прошлы час
м. расцані́ў расцані́лі
ж. расцані́ла
н. расцані́ла
Загадны лад
2-я ас. расцані́ расцані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час расцані́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расцані́ць сов., прям., перен. расцени́ть;

р. тава́р — расцени́ть това́р;

р. паво́дзіны — расцени́ть поведе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., што.

1. Вызначыць цану чаго‑н.; ацаніць. Расцаніць тавар.

2. перан. Устанавіўшы сутнасць, характар чаго‑н., вызначыць свае адносіны, ацаніць. Паводзіны [Дубовіка] на бюро можна расцаніць, як паводзіны малавопытнага старшыні калгаса на пасяджэнні сельвыканкома... Сіўцоў. Надзя дапусціла памылку — толькі так, а не горш, расцаніў я тады яе ўчынак. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцэ́ньванне гл. расцаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцэ́ньваць гл. расцаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцэ́начны гл. расцаніць, расцэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцени́ть сов., прям., перен. расцані́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцэ́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расцаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцэ́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расцаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)