расцалава́цца, -лу́юся, -лу́ешся, -лу́ецца; -лу́йся; зак.

Моцна, некалькі разоў пацалавацца адзін з адным.

|| незак. расцало́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцалава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расцалу́юся расцалу́емся
2-я ас. расцалу́ешся расцалу́ецеся
3-я ас. расцалу́ецца расцалу́юцца
Прошлы час
м. расцалава́ўся расцалава́ліся
ж. расцалава́лася
н. расцалава́лася
Загадны лад
2-я ас. расцалу́йся расцалу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час расцалава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расцалава́цца сов. расцелова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Абняўшыся, моцна некалькі разоў пацалавацца адзін з другім. Яны абняліся і расцалаваліся, нібы трыццаць год не бачылі адзін аднаго. Паслядовіч. Вось зараз расцалуюся з сябрамі (Ужо наліты шклянкі развітання). Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцелова́ться расцалава́цца, пацалава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцало́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расцалавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)