расхрыста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ры́станы; зак., што (разм.).
Шырока расхінуць адзенне.
|| незак. расхры́стваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расхрыста́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
расхрыста́ю |
расхрыста́ем |
| 2-я ас. |
расхрыста́еш |
расхрыста́еце |
| 3-я ас. |
расхрыста́е |
расхрыста́юць |
| Прошлы час |
| м. |
расхрыста́ў |
расхрыста́лі |
| ж. |
расхрыста́ла |
| н. |
расхрыста́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
расхрыста́й |
расхрыста́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
расхрыста́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
расхрыста́ць сов., см. расхліста́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расхрыста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Расхінуць шырока (адзенне, часткі адзення). [Крушынскі] расхрыстаў скураную жакетку. Бядуля. // Раскрыць, агаліць (цела), расхінуўшы адзенне. Блукае [Фенька], як здань, — сухаплечы, рабрысты, Чупрыну ўскудлачыў, грудзіну расхрыстаў. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхліста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).
Тое, што і расхрыстаць.
Р. грудзіну.
|| незак. расхлі́стваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расхры́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расхрыстаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхліста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Тое, што і расхрыстаць. Усхадзілася мяцеліца, Расхлістала кажушок; То ўзвіецца, то пасцелецца, То адскочыцца на крок. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́схрыст ’месца, дзе расхрыстваецца ці расхрысталася адзежа’ (ТСБМ, Нар. Гом.), укр. росхри́стя ’які ходзіць з непакрытымі адзежай грудзьмі’. Да расхрыста́ць, расхрыста́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расхля́біць ’развезці (пра дарогу)’ (лаг., Гіл.), ’парасчыняць; расхрыстаць’ (Юрч.), сюды ж расхля́бнуць ’сапсавацца (пра дарогу)’, расхля́біца ’бездарожжа’ (Мат. Гом.), расхля́біцца ’раскрыцца (пра вароты)’ (Сцяшк. Сл.). Да хляба (гл.); Трубачоў (ЭССЯ, 8, 33) прапануе размяжоўваць утварэнні ад гукапераймальнага *xlębati, што абазначаюць хлябание, хлюпанне і пад., і вытворныя ад *xlębь ’запор, плаціна’ (параўн. ст.-слав. хлѧбь ’вадапад’, гл. Фасмер, 4, 248), што аднак цяжка ажыццявіць у сувязі з дыфузным характарам значэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расхры́станы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расхрыстаць.
2. у знач. прым. Шырока раскінуты ў бакі, расшпілены (пра адзенне). А дзед быў прыгожы. Без шапкі, у шэрай, як ралля, расхрыстанай на сухіх, загарэлых грудзях кашулі. Брыль. // Апрануты ў шырока расхінутае, расшпіленае адзенне. Расхрыстаныя, са збітымі набакір шапкамі, .. [хлапчукі] былі поўныя гарэзлівасці, неўтаймаванай энергіі. Арабей. Дубавец, расхрыстаны і пачырванелы, ішоў за плугам, паварушваў яго ў руках. Капыловіч. // Раскрыты, аголены. [Адамчук] у сподняй сарочцы, расхрыстаную валасатую грудзіну, чырвоны твар залівае пот. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)