расхадзі́цца, -хаджу́ся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; зак.

1. Прахадзіўшы доўга, прывыкнуць да хадзьбы, перастаць адчуваць стомленасць ад яе.

Расхадзіўся, і ногі перасталі балець.

2. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды.

3. перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго-н., у якіх-н. дзеяннях, разысціся.

Нервы расхадзіліся.

Расхадзілася шалёная завіруха.

|| незак. расхо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхадзі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расхаджу́ся расхо́дзімся
2-я ас. расхо́дзішся расхо́дзіцеся
3-я ас. расхо́дзіцца расхо́дзяцца
Прошлы час
м. расхадзі́ўся расхадзі́ліся
ж. расхадзі́лася
н. расхадзі́лася
Загадны лад
2-я ас. расхадзі́ся расхадзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час расхадзі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расхадзі́цца сов.

1. в разн. знач. расходи́ться;

2. разойти́сь, разбушева́ться; распетуши́ться; (о нервах) расходи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

1. Адчуць сябе лепш, размяўшыся ў хадзе, рухах. А расхадзіцца ўсё ж [Коля] не можа: млеюць ногі, водзіць у бакі шумлівая галава... Якімовіч. Устала, каб расхадзіцца, і адчула яшчэ вастрэйшы боль. Пальчэўскі.

2. Уцягнуцца ў хаду, перастаць адчуваць ад яе стомленасць.

3. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды. Было чуваць, як расхадзілася.. [цётка Ганна] на двары, усё клі[чучы]: — Сымон, Сымон! Лынькоў.

4. перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго‑н., у якіх‑н. дзеяннях. Неўзабаве Вольчына чарада — асабліва [хлопчыкі] — расхадзіліся так, што скакалі і на печы і на палацях, і пад палацямі лазілі. Мележ. — Нешта ты расхадзіўся Можа, лепей было б, каб памаўчаў? Галавач. // Пачаць моцна праяўляцца (пра якія‑н. недамаганне. У .. [Ганны Граноўскай] да таго расхадзіліся нервы, што часта ўздрыгвалі вейкі. Гурскі. // Разбушавацца (пра з’явы прыроды). Вецер усё мацнеў, нарэшце расхадзілася шалёная завіруха. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхо́джвацца гл. расхадзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхо́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расхадзіцца (у 1, 2, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распетуши́ться сов., разг. расхадзі́цца, разгарачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбушева́ться сов., прям., перен. разбушава́цца, расхадзі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запетуши́ться сов., разг. усхадзі́цца, расхадзі́цца; расхрабры́цца; загарачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Расхэйдус, росхэ́йдус ’развод’ (ТС). Параўн. з расхе́ўрыс (гл.). Іранічнае ўтварэнне ад расхадзі́цца, разысці́ся ’скасаваць шлюб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)