расфарміро́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. расфарміро́ўваю расфарміро́ўваем
2-я ас. расфарміро́ўваеш расфарміро́ўваеце
3-я ас. расфарміро́ўвае расфарміро́ўваюць
Прошлы час
м. расфарміро́ўваў расфарміро́ўвалі
ж. расфарміро́ўвала
н. расфарміро́ўвала
Загадны лад
2-я ас. расфарміро́ўвай расфарміро́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час расфарміро́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расфарміро́ўваць несов. расформиро́вывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расфарміро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расфарміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расфармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Спыніць існаванне чаго-н. як арганізаванай адзінкі.

Р. полк.

|| незак. расфарміро́ўваць, -аю, -аеш. -ае.

|| наз. расфармірава́нне, -я, н. і расфарміро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расформиро́вывать несов. расфарміро́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расфарміро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расфарміравацца.

2. Зал. да расфарміроўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расфарміро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфарміроўваць — расфарміраваць і расфарміроўвацца — расфарміравацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́нцыя, ‑і, ж.

1. Месца прыпынку паяздоў і іншых транспартных сродкаў, якія курсіруюць па пэўнаму маршруту. Чыгуначная станцыя. □ Кажуць, станцыяй хутка паўстанак той стане — Значыць, стрэнецца шчасце маё і яе. Бачыла. На станцыях .. [Гарышны] выскокваў з вагона ўзяць бутэльку піва. Ракітны. // Будынак на прыпынках, спецыяльна абсталяваны для пасажыраў. Уперадзе, з-за ўзгорка, выпаўзалі чырвоныя камяніцы станцыі. Мележ. // Адлегласць паміж двума такімі прыпынкамі. Яшчэ дзве станцыі засталося ехаць.

2. Спецыяльная ўстанова, якая абслугоўвае ў якіх‑н. адносінах насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі. Санітарна-эпідэміялагічная станцыя. Лодачная станцыя. Тэлефонная станцыя. □ Каб суняць плывуны і зрабіць іх падатлівымі людзям, непадалёку ад ствалоў была пабудавана магутная станцыя замарожвання глебы. Кулакоўскі. // Група навуковых супрацоўнікаў, якія вядуць даследчую работу па спецыяльнай праграме. Дрэйфуючая станцыя «Паўночны полюс». Селекцыйная станцыя.

3. Спец. Серыя гідралагічных, метэаралагічных і пад. назіранняў, атрыманых на моры, на пэўнай тэрыторыі зямной паверхні. Глыбакаводныя станцыі. Магнітныя станцыі.

•••

Гідраметрычная станцыя — пункт на рацэ для вымярэння вышыні ўзроўню вады, хуткасці цячэння, расходу вады і пад.

Касмічная станцыя — штучны спадарожнік Зямлі, на якім можа жыць і працаваць зменны экіпаж касманаўтаў.

Сартавальная станцыя — чыгуначная станцыя, асноўнае прызначэнне якой — фарміраваць і расфарміроўваць чыгуначныя саставы.

[Ад лац. stantia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)