раструсі́ць, -рушу́, -ру́сіш, -ру́сіць; -ру́шаны; зак., што (разм.).

Раскідаць тонкім, рыхлым слоем для прасушвання.

Р. сена.

|| незак. растру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растру́шванне, -я, н. і растру́ска, -і, ДМу́сцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раструсі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раструшу́ растру́сім
2-я ас. растру́сіш растру́сіце
3-я ас. растру́сіць растру́сяць
Прошлы час
м. раструсі́ў раструсі́лі
ж. раструсі́ла
н. раструсі́ла
Загадны лад
2-я ас. раструсі́ раструсі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час раструсі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раструсі́ць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; зак., што.

Разм.

1. Раскідаць, рассыпаць тонкім слоем. Раструсіць чарназём.

2. Разгубіць, растрэсці дарогай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раструсіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растру́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раструсіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растру́ска, ‑і, ДМ ‑трусцы, ж.

1. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раструсіць.

2. Р мн. ‑сак. Страты ў вазе і меры сыпкіх прадуктаў і матэрыялаў пры іх захаванні і перавозцы. Раструска мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)