рассы́пчаты, -ая, -ае.

Тое, што і рассыпісты.

|| наз. рассы́пчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассы́пчаты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рассы́пчаты рассы́пчатая рассы́пчатае рассы́пчатыя
Р. рассы́пчатага рассы́пчатай
рассы́пчатае
рассы́пчатага рассы́пчатых
Д. рассы́пчатаму рассы́пчатай рассы́пчатаму рассы́пчатым
В. рассы́пчаты (неадуш.)
рассы́пчатага (адуш.)
рассы́пчатую рассы́пчатае рассы́пчатыя (неадуш.)
рассы́пчатых (адуш.)
Т. рассы́пчатым рассы́пчатай
рассы́пчатаю
рассы́пчатым рассы́пчатымі
М. рассы́пчатым рассы́пчатай рассы́пчатым рассы́пчатых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рассы́пчаты, см. рассы́пісты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассы́пчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і рассыпісты. Заграбаючы валёнкамі рассыпчаты, лёгкі снег, .. [Камлюк] спрытна абагнаў фурманку. М. Ткачоў. Загаманілі жанкі, аднекуль з дарогі данеслася рассыпчатае сакатанне калёс. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разварны́, -а́я, -о́е.

Які добра разварваецца, рассыпчаты ў вараным выглядзе.

Разварная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разварны́, ‑ая, ‑ое.

Рассыпчаты ў вараным выглядзе. Разварная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дру́злы, ‑ая, ‑ае.

1. Гнілы, трухлявы, рассыпчаты. Друзлы грыб. □ Ступіўшы на прагаліну,.. дзе друзлы камень асыпаецца крохкай жарствой, [мядзведзь] спыняе крок. Лынькоў. І крыгі яшчэ ішлі. Ужо апошнія — друзлыя, іржавыя. Ракітны.

2. Вялы, рыхлы, азызлы. Друзлае цела. // З рыхлым, азызлым целам. Ураднік — друзлы, з абвіслымі шчокамі, з слязлівымі вачамі ды з нейкай павольнасцю ў руках. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)