расспява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі.

Сын расспяваўся.

2. Крыху паспяваўшы, пачаць спяваць добра.

Р. перад канцэртам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расспява́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расспява́юся расспява́емся
2-я ас. расспява́ешся расспява́ецеся
3-я ас. расспява́ецца расспява́юцца
Прошлы час
м. расспява́ўся расспява́ліся
ж. расспява́лася
н. расспява́лася
Загадны лад
2-я ас. расспява́йся расспява́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час расспява́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расспява́цца сов., в разн. знач. распе́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расспява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаўшы спяваць, захапіцца спевамі. Расспяваліся дзяўчаты. □ Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія гудуць, Шпак на дубе расспяваўся. Колас.

2. Праспяваўшы некаторы час, пачаць спяваць лёгка, свабодна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распе́ться в разн. знач. распе́цца, расспява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)