рассла́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго-што.

1. Зрабіць слабым, ненапружаным; аслабіць.

Р. мышцы.

2. Адпусціць, зрабіць слабкім.

Р. туга завязаную хустку.

|| незак. расслабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. расслабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассла́біць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рассла́блю рассла́бім
2-я ас. рассла́біш рассла́біце
3-я ас. рассла́біць рассла́бяць
Прошлы час
м. рассла́біў рассла́білі
ж. рассла́біла
н. рассла́біла
Загадны лад
2-я ас. рассла́б рассла́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час рассла́біўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рассла́біць сов. рассла́бить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Зрабіць слабым, ненапружаным; аслабіць. [Іван] на хвіліну расслабіў мускулы, стараючыся раўней дыхаць. Быкаў. Стары расхваляваўся, успамінаючы, і хваляванне зусім расслабіла яго. Кірэенка.

2. Адпусціць, зрабіць слабкім (што‑н. туга звязанае, нацягнутае). Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі як мог, кратаць звязанымі рукамі, каб расслабіць вузел. Ермаловіч. Жанчына расслабіла туга завязаную пуховую хустку, лёгка пакруціла маленькай галавой, а потым пачала расшпільваць паліто. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассла́бить сов., в разн. знач. рассла́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расслабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да расслабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расслабле́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расслабляць — расслабіць і расслабляцца — расслабіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэлаксі́раваць

‘расслабіцца (расслабляцца); расслабіць (расслабляць) каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рэлаксі́рую рэлаксі́руем
2-я ас. рэлаксі́руеш рэлаксі́руеце
3-я ас. рэлаксі́руе рэлаксі́руюць
Прошлы час
м. рэлаксі́раваў рэлаксі́равалі
ж. рэлаксі́равала
н. рэлаксі́равала
Загадны лад
2-я ас. рэлаксі́руй рэлаксі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рэлаксі́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэлаксі́раваць

‘расслабіцца (расслабляцца); расслабіць (расслабляць) каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рэлаксі́рую рэлаксі́руем
2-я ас. рэлаксі́руеш рэлаксі́руеце
3-я ас. рэлаксі́руе рэлаксі́руюць
Прошлы час
м. рэлаксі́раваў рэлаксі́равалі
ж. рэлаксі́равала
н. рэлаксі́равала
Загадны лад
2-я ас. рэлаксі́руй рэлаксі́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час рэлаксі́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прывесці ў хістанне з боку ў бок або ўверх і ўніз.

2. Расслабіць ківаннем, зрабіць хісткім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)