расслабе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і расслабнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расслабе́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расслабе́ю расслабе́ем
2-я ас. расслабе́еш расслабе́еце
3-я ас. расслабе́е расслабе́юць
Прошлы час
м. расслабе́ў расслабе́лі
ж. расслабе́ла
н. расслабе́ла
Загадны лад
2-я ас. расслабе́й расслабе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час расслабе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расслабе́ць сов. расслабе́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць слабым, слабейшым.

2. Стаць слабкім; пасвабаднець. Максім паварушыў кісцямі, адчуў, што ланцужок крыху расслабеў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расслабе́ть сов., разг. расслабе́ць, аслабе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассла́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

1. Пазбавіцца сіл, напружання; аслабець. Вова расслабіўся і сёмы раз ужо не перакуліўся, калыхнуўся назад. Хомчанка. Холад між тым і асвяжаў, не даваў расслабіцца, напружваў усе мышцы. Быкаў.

2. Стаць слабкім; пасвабаднець; расслабець. [Даніла] намацаў дрыжачымі пальцамі канец раменьчыка на хамуце, рвануў яго на сябе — супонь расшморгнулася, расслабілася, і Белакапытны, вылузаўшы галаву з хамута, выскачыў з баразны. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)