рассадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рассаджу́ расса́дзім
2-я ас. расса́дзіш расса́дзіце
3-я ас. расса́дзіць расса́дзяць
Прошлы час
м. рассадзі́ў рассадзі́лі
ж. рассадзі́ла
н. рассадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. рассадзі́ рассадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час рассадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рассадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго (што). Усадзіць (многіх) на месца.

Р. гасцей.

2. каго (што). Пасадзіць паасобку адзін ад аднаго.

Р. непаслухмяных вучняў.

3. што. Перасадзіць расліны радзей, у іншае месца.

Р. агуркі.

Р. агрэст.

4. што. Моцным ударам разбіць, параніць, разламаць (разм.).

Р. галаву.

Р. акно.

|| незак. расса́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. расса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. і расса́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассадзі́ць сов.

1. в разн. знач. рассади́ть;

р. гасце́й — рассади́ть госте́й;

р. ву́чняў на ро́зныя па́рты — рассади́ть ученико́в на ра́зные па́рты;

р. са́джанцы — рассади́ть са́женцы;

2. разг. (разломать сильным ударом) рассади́ть, разби́ть;

3. разг. (сильно поранить, рассечь) рассади́ть, раскрои́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Пасадзіць (некалькіх, многіх), даўшы кожнаму месца. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. Нарэшце фатограф рассадзіў усіх, як належыць. Ус.

2. Памясціць, пасадзіць паасобку (звычайна тых, хто сядзеў разам). Рассадзілі нас усіх восем па адзіночках такіх велізарных пецярбургскіх «Крыжоў». Пальчэўскі. Людна з Шэйдакам першы час пасля таго, як іх рассадзілі, адчувалі сябе нібы тая рыба, якую выцягнулі з вады. Сабаленка.

3. Перасадзіць расліны радзей, іншым чынам. Рассадзіць расаду капусты. Рассадзіць памідоры.

4. Разм. Разбіць, раскалоць моцным ударам. І беглі ўсе на двор, дзе ляжаў сыры снег.., дзе ўжо мільгалі снежкі і цяжка гупалі ў дашчаны ганак, пакуль нехта не рассадзіў акно, пакуль не выбег той самы пануры вартаўнік, перавярнуўшы ў руках памяло. Адамчык. // Моцна параніць. — Антоська, даражэнькі, паміраю, — заплакаў п’янаваты Сцяпан.. — Во, глядзі, як рассадзіў мне галаву Рысь... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасса́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Рассадзіць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. буракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассади́ть сов., в разн. знач. рассадзі́ць, мног. парасса́джваць;

рассади́ть госте́й рассадзі́ць (парасса́джваць) гасце́й;

рассади́ть ученико́в рассадзі́ць (парасса́джваць) ву́чняў;

рассади́ть мали́ну рассадзі́ць (парасса́джваць) малі́ны;

рассади́ть го́лову рассадзі́ць галаву́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расса́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рассадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассаджваць — рассадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да рассадзіць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)