распіса́цца, -пішу́ся, -пі́шашся, -пі́шацца; -пішы́ся; зак.

1. Паставіць свой подпіс пад чым-н.

Р. у дзённіку сына.

2. перан. Сваімі ўчынкамі, паводзінамі пацвердзіць што-н. у адносінах да сябе.

Р. ў сваёй бездапаможнасці.

3. з кім і без дап. Зарэгістраваць свой шлюб (разм.).

4. Пачаўшы пісаць, захапіцца (разм.).

Так распісаўся, што не спыніць.

|| незак. распі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. распі́сванне, -я, н. (да 2 знач.) і распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распіса́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распішу́ся распі́шамся
2-я ас. распі́шашся распі́шацеся
3-я ас. распі́шацца распі́шуцца
Прошлы час
м. распіса́ўся распіса́ліся
ж. распіса́лася
н. распіса́лася
Загадны лад
2-я ас. распішы́ся распішы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час распіса́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распіса́цца сов., в разн. знач. расписа́ться;

р. ў ве́дамасці — расписа́ться в ве́домости;

так ~са́ўся, што не спы́ніш — так расписа́лся, что не остано́вишь;

р. ў за́гсе — расписа́ться в за́гсе;

ру́чка ~са́лася — ру́чка расписа́лась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

1. Паставіць свой подпіс пад чым‑н. [Мэр] распісаўся разборліва, буйна, размашыста, праз усю старонку. Шамякін. // перан.; у чым. Іран. Сваімі паводзінамі, учынкамі пацвердзіць што‑н. у адносінах да сябе. Распісацца ў сваёй бездапаможнасці.

2. Разм. Зарэгістраваць свой шлюб. Калі Ліпа адзелася, Сяргей павёў яе снедаць у афіцэрскую сталовую, а праз дзве гадзіны яны распісаліся. Жыць Сяргей перайшоў да Ліны. Хомчанка.

3. Разм. Пачаўшы пісаць, захапіцца пісаннем. — Ужо? От распісаўся! — глянуўшы на гадзіннік, ускочыў з крэсла Камлюк і ўподбег заспяшаўся ў пакой да радыстаў. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до², прысл. (разм.).

Досыць, дастаткова; хопіць.

Распісацца ўмее, і до.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параспі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Распісацца — пра ўсіх, многіх або паставіць подпіс пад усім, многім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параспі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Распісацца — пра ўсіх, многіх. // Распісацца, паставіць подпіс на ўсім, многім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчеркну́ться сов., разг. расчыркну́цца, распіса́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расписа́ться прям., перен., разг. распіса́цца, мног. параспі́свацца;

расписа́ться в конце́ письма́ распіса́цца ў канцы́ ліста́;

расписа́ться в за́гсе распіса́цца ў за́гсе;

расписа́ться в своём неве́жестве распіса́цца ў сваі́м не́вуцтве.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. гл. распісаць, распісацца.

2. Дакумент з подпісам, які пацвярджае атрыманне чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)