распіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. распяцца.

2. перан. Траціць шмат сіл, намаганняў, адстойваючы што-н., пераконваючы каго-н. у чым-н. (разм.).

Хлапец доўга распінаўся, даводзячы, што ён не вінаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распіна́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. распіна́юся распіна́емся
2-я ас. распіна́ешся распіна́ецеся
3-я ас. распіна́ецца распіна́юцца
Прошлы час
м. распіна́ўся распіна́ліся
ж. распіна́лася
н. распіна́лася
Загадны лад
2-я ас. распіна́йся распіна́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час распіна́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распіна́цца несов.

1. распина́ться;

р. пе́рад кім-не́будзь — распина́ться пе́ред ке́м-л.;

2. страд. распина́ться; распя́ливаться; растя́гиваться; см. распіна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распяцца.

2. перан. Разм. Прыкладаць шмат сіл, намаганняў, многа і горача гаварыць, адстойваючы, даказваючы што‑н., пераконваючы каго‑н. у чым‑н. Агідна было слухаць Васілю, як здраднікі распіналіся перад акупантамі, хвалілі «новы парадак» і кляліся ў адданасці Гітлеру, «вялікай Германіі». Няхай. [Алеся] не належала да тых крыкух, што распінаюцца ў сварцы цераз плот да суседкі або выбягаюць на вуліцу і ўзнімаюць рукі да неба ў праклёнах. Пестрак. А .. [Кастусь] так і распінаўся, каб паказаць усё, на што ён здатны. Шынклер.

3. Зал. да распінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распя́цца, разапну́ся, разапне́шся, разапне́цца; разапнёмся, разапняце́ся, разапну́цца, -ні́ся; зак. (разм.).

Раскінуць рукі або крылы крыжам; раскінуцца.

|| незак. распіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распя́ливаться страд. распіна́цца, расця́гвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распина́ться несов.

1. (стараться, силиться) разг. распіна́цца;

распина́ться пе́ред ке́м-л. распіна́цца пе́рад кім-не́будзь;

2. страд. распіна́цца, раскрыжо́ўвацца; см. распина́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)