распілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Разрэзаць пілой на часткі.

Р. дошку.

|| незак. распіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распіло́ўванне, -я, н. і распіло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. распіло́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распілава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распілу́ю распілу́ем
2-я ас. распілу́еш распілу́еце
3-я ас. распілу́е распілу́юць
Прошлы час
м. распілава́ў распілава́лі
ж. распілава́ла
н. распілава́ла
Загадны лад
2-я ас. распілу́й распілу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час распілава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распілава́ць сов. распили́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Разрэзаць пілой на часткі. Распілаваць бервяно. □ Пакуль звалілі [сасну] з пня, пакуль ачысцілі ад сукоў ды распілавалі на калоды, дык зусім звечарэла. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Распілаваць усё, многае.

П. бярвенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскряжева́ть сов., спец. распілава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распили́ть сов. распілава́ць, мног. параспіло́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распіло́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распілоўваць — распілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)