распыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Пытаючы ў каго-н., даведацца пра што-н., высветліць што-н.

Р. дарогу на вакзал.

|| незак. распы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распы́тванне, -я, н. і ро́спыт, -у, М -пыце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распыта́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распыта́ю распыта́ем
2-я ас. распыта́еш распыта́еце
3-я ас. распыта́е распыта́юць
Прошлы час
м. распыта́ў распыта́лі
ж. распыта́ла
н. распыта́ла
Загадны лад
2-я ас. распыта́й распыта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час распыта́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распыта́ць сов. расспроси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пытаючы ў каго‑н., даведацца, высветліць што‑н. Ганна з палёгкаю ўздыхнула і шпарка рушыла ў бок чыгункі, каб распытаць там дарогу ў Арэхаўку. Шамякін. Салдат разгаварыўся з Панасам, распытаў, хто ён такі, за што яго забралі. Колас. Кепска, што гэтую мясцовасць .. [Рыбак] ведаў блага, ды і не распытаў як след у хлопцаў у лесе. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́спыт гл. распытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Тое, што і распытаць.

|| незак. распы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распы́та́ны расспро́шенный; см. распыта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распы́тваць несов. расспра́шивать; см. распыта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распыта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)