Распу́т 1 ’дарога падчас ранняй вясны’: Белы сняжкі разойдуцца, / Быстры рэчкі разальюцца, / Сам к табе прыбуду / Па вялікаму распуту (Кос.). Да распу́цце (гл.) з маскулінізацыяй лексемы (не выключае, што толькі ў песенным ужыванні для захавання рытма і рыфмы) і ўзнаўленнем у сувязі з гэтым гістарычнага ‑т у корані. Параўн. рус. дыял. распу́та ’час, калі дарогі становяцца малапраезнымі; становішча дарог у такі час’.
Распу́т 2 ’распуста, разбэшчанасць’ (Растарг.). Нульсуфіксальны субстантыў ад распу́тный ’разбэшчаны’ (Бяльк.), якое ўтворана ад распу́цін ’свавольнік, лайдак’ (Ян.), роспу́ціца ’распуснік’ (ТС), распу́ціцца ’згінуць (?)’ (Яшк. Мясц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)