распрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што.

1. Старанна апрацоўваючы, зрабіць прыгодным для чаго-н.

Р. поле.

2. Усебакова даследаваць, вывучыць.

Р. праблемнае пытанне.

3. Вычарпаць дзе-н. усю магчымую здабычу карысных выкапняў.

Залаты прыіск ужо распрацаваны.

|| незак. распрацо́ўваць, -ваю, -ваеш, -вае.

|| наз. распрацо́ўванне, -я і распрацо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрацава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распрацу́ю распрацу́ем
2-я ас. распрацу́еш распрацу́еце
3-я ас. распрацу́е распрацу́юць
Прошлы час
м. распрацава́ў распрацава́лі
ж. распрацава́ла
н. распрацава́ла
Загадны лад
2-я ас. распрацу́й распрацу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час распрацава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распрацава́ць сов., в разн. знач. разрабо́тать;

р. прае́кт — разрабо́тать прое́кт;

р. пыта́нне — разрабо́тать вопро́с;

р. го́лас — разрабо́тать го́лос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Падрыхтаваць глебу для пасеву, пасадкі, старанна апрацаваць. Дзед, каб атрымаць большы надзел, пераехаў на зарослыя хмызнякамі дзірваны ды пасекі, якія думаў з часам распрацаваць. Танк.

2. Стварыць што‑н. на аснове абагульнення пэўных звестак, вопыту, вывучэння і пад. Лёня паклікаў сяброў убок і распрацаваў план дзеянняў. Ваданосаў. // Усебакова вывучыць, даследаваць; апісаць; выпрацаваць. Распрацаваць тэрміналогію. □ За нейкіх дзесяць месяцаў Шчакаціхін распрацаваў самастойны курс гісторыі беларускага мастацтва. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрабо́тать сов.

1. распрацава́ць;

разрабо́тать нау́чный вопро́с распрацава́ць навуко́вае пыта́нне;

разрабо́тать чертёж распрацава́ць чарцёж;

2. (гряды, землю) с.-х. разрабі́ць;

3. горн. вы́рабіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распрацава́ны в разн. знач. разрабо́танный; см. распрацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэталізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Распрацаваць (распрацоўваць) у дэталях (у 1 знач.), падрабязна ўдакладніць (удакладняць).

Д. план правядзення сесіі.

|| наз. дэталіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрацо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)