распрану́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распрану́ся распранё́мся
2-я ас. распране́шся распраняце́ся
3-я ас. распране́цца распрану́цца
Прошлы час
м. распрану́ўся распрану́ліся
ж. распрану́лася
н. распрану́лася
Загадны лад
2-я ас. распрані́ся распрані́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час распрану́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распрану́цца сов. разде́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Зняць з сябе верхняе адзенне. Бацька распрануўся, зняў гімнасцёрку, пагаліў бараду. Мележ. Усе распрануліся, чаго не бывала раней на вячорках, і селі за стол для зусім небывалай работы. Брыль.

2. перан. Зняць, скінуць з сябе покрыва (лісце, траву). Кусты арэшніку нібы наўмысля .. распрануліся і стаялі голыя, загарэлыя за лета. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ні́; распра́нены іу́ты; зак., каго (што).

1. Зняць з каго-н. верхняе адзенне.

Р. гасцей.

2. перан. Зняць, скінуць покрыва (лісце, траву) з чаго-н.

|| незак. распрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. распрану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; незак. распрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распрана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхо́жая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Тое, што і пярэдняя.

Распрануцца ў прыхожай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагала́, прысл.

1. Да голага цела.

Распрануцца д.

2. Не пакідаючы валасоў.

Абстрыгся д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параспрана́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Распрануцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разде́ться раздзе́цца, мног. параздзява́цца; распрану́цца, мног. параспрана́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распрана́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распранацца — распрануцца і распранаць — распрануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распрануцца.

2. Зал. да распранаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)