распло́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. распло́д
Р. распло́ду
Д. распло́ду
В. распло́д
Т. распло́дам
М. распло́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распло́д распло́д, -ду м., разво́д, -ду м.; см. распложа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распло́д, -ду м., разг. распло́д, разво́д;

пакі́нуць на р. — оста́вить на разво́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распло́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. расплоджваць — распладзіць (у 1 знач.) і расплоджвацца — распладзіцца (у 4 знач.).

2. зб. Адкладзеныя пчалінай маткай яечкі і лічынкі, а таксама кукалкі, што выраслі з гэтых яечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разво́д, -ду м., в разн. знач. разво́д; (растений, животных и т.п. — ещё) разведе́ние ср.; распло́д;

р. караву́лаў — разво́д карау́лов;

р. мо́ста — разво́д мо́ста́;

аформі́ць р. — офо́рмить разво́д;

на р. — на распло́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

племенно́й в разн. знач. племянны́; (о домашних животных, породистый, чистокровный) завадскі́; (оставленный на расплод) на плямя́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Насе́нне, насі́нне, насе́не, насе́нё, насе́ня, насе́нья, насе́ньня (Мал., Гарэц., Булг., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Сцяшк.), насе́нье ’семя’, ’яечкі, расплод’ (ТС), укр. насі́ння. Запазычана з польск. nasienie, мн. л. nasiona, аддзеяслоўны назоўнік ад nasiać ’насеяць’, г. зн. ’тое, чым сеюць, засяваюць’, спрадвечная назва — семя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́мя, пле́ме, пле́мʼе, плеймё, сюды ж пле́менства, племеўство, плямя́, племе́ньне, племянё ’аб’яднанне некалькіх родаў у дакласавым грамадстве’, ’сваякі, радня; дзеці, родзічы; пакаленне; патомства; парода’ (ТСБМ; Яруш.; Нас.; Нік. Очерки; Мат. Гом.; ТС; Карскі 2-3, 183; Кольб.; Сцяшк. Сл.; Жд. 2), на пле́мя ’для атрымання патомства’ (Нар. Гом.), пле́мень ’род’ (ТС), пле́меннік, пле́меністы ’здольны да размнажэння’, пле́менніца ’пладавітая жанчына’ (Нас.). Укр. пле́мʼя, рус. пле́мя, племя́, смал. племьё ’племя’; пле́мень ’сям’я, род, радня’, племе́нь ’плямёны’, пле́ме́нье ’сям’я, род, радня’; польск. plemię, чэш. plemeno, ст.-чэш. plémě, славацк. plemeno, арх. plemä; славен. pléme, серб.-харв. пле̏ме, макед., балг. пле́ме. Прасл. зыходнае *pled‑men > *plemę ’род, пакаленне, нашчадкі’ (без і.-е. адпаведнікаў), роднаснае аснове *plod‑ ’нашчадкі’ (параўн. рус. плод, плода ’нашчадкі’ — так яшчэ Шымкевіч), — да і.-е. *(s)pel‑ ’калоць, расшчапляць’ (Фасмер, 3, 278; Бязлай, 3, 53; Скок, 2, 681; Махэк₂, 454; Шустар-Шэўц, Этимология–1984, 225–226). Банькоўскі (2, 605), прыводзячы ў якасці адпаведніка ст.-грэч. πλῆθος ’мноства (людзей, прадметаў), лік’, лац. plebs < plēbēs ’народ, натоўп’, магчыма, і літ. pledė́kšnė — пра струк гароху, выводзіць праформу *pledh‑men. Сюды ж пляме́ннік, пле́мениік плімянні́к ’непакладаны кабан’ (віц., ДАБМ, камент., 884), г. зн. пакінуты “на племя” ’на расплод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плод ’частка расліны з насеннем’, ’зародыш дзіцяці’, ’вынік, прадукт дзейнасці’ (ТСБМ, Яруш.; маг., Шн.); ’дзеці’, ’племя’ (Нас.); ’яйка’ (брагін., Мат. Гом.), ’прыплод’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж плодна ’ўрадліва’ (Нас.), плодная ’паросная (свіння)’, плодны ’ўраддівы, пладавіты’ (Жд. 3; Сл. ПЗБ), ’хто шмат дае прыплоду’ (Варл.), пладны́ ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ), пладзіцца ’расплоджвацца’ (Сл. ПЗБ), плодрасплод’ (ТС), пло́цтво ’размнажэнне’ (свісл., Сл. ПЗБ). Укр. плід, рус. плод, польск. płód, н.-луж. płod, в.-луж. płód, чэш., славац. plod, славен. plǫ̑d, серб.-харв. пло̑д, макед. плод, балг. плод, плодът, ст.-слав. плодъ, плодьнъ, пдодовитъ; непдоды ’бясплодная жанчына’. Прасл. *plodъ, роднасныя якому ст.-англ. bloed ’плод дрэва’, ’палявыя плады’, ’збожжа’, с.-нідэр. blāt ’пасаджагая палявая культура’, франк. *blād > франц. blé, праванс., каталон. blat ’збожжа’ (Махэк₂, 461–462); Бязлай (3, 60) у якасці найбліжэйшых адпаведнікаў падае кімр. llwdn ’хлопчык, дзіцёнак’, ст.-ірл. loth, брэтонск. loen, с.-брэтонск. loen ’жарабё’. Міклашыч (251), Мее (RS, 6, 132), Фасмер (3, 283–4), Персан (Beitr., 668) гавораць пра старажытную аснову лексемы на ‑ŭ *p(h)łodŭ звязаную чаргаваннем галосных з *pled‑men (гл. пле́мя). Ісачанка (Зб. Гаўранку, 1, 124) у аснове *pled‑ бачыць і.-е. *pelə‑ ’напаўняць’, Варбат (Диал. исслед. по рус. яз., 1977, 262) вылучае корань і.-е. *pel‑ са значэннем ’папаўняць’, ’нараджаць’. Сюды ж пло́жаць ’пладзіцца’ (Ян.), якое можна, відаць, супаставіць са славен. plȍha, plȅh, харв. кайк. plȅšina ’племя, род, парода’, адносна якіх Скок (2, 683) зыходзіць з *plodъ і plemę і выводзіць іх з *pled‑s‑. Бязлай (Этимология–1973, 187) прымае да ўвагі (у сувязі са славен. і харв. лексемамі) і зах.-слав.: славац. upľahnuc se ’нарадзіцца (пра жывёл)’, чэш. валаш. pléhnúť sa, pléhnit sa ’пладзіцца, расплоджвацца, разводзіцца’, в.-луж. plahować, н.-луж. plagowaś, zblagnuś, польск. pląć się, plęgnąć się, plagować ’выхоўваць, прыводзіць да парадку’, якія нібыта сведчаць аб першапачатковым *plęg‑. Варбот (Этимология–1978, 23–25) дапускае, што plęgti — другаснае, што яму папярэднічала plegli (як слав. sękti ў адносінах да літ. sèkti) ’цячы, напаўняць’. Семантыка гнязда *pel‑ вельмі блізкая да кола значэнняў plęgti ’пладзіцца, вырастаць’ і *plex‑/*plox‑ ’род, парода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)