распле́сці, -пляту́, -пляце́ш, -пляце́; -пляцём, -плецяце́, -пляту́ць; расплёў, -пляла́, -ло́; -пляці́; -пле́цены; зак., што.

Распусціць што-н. сплеценае; разняць.

Р. касу.

Р. вянок.

|| незак. расплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распле́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распляту́ распляцё́м
2-я ас. распляце́ш расплецяце́
3-я ас. распляце́ распляту́ць
Прошлы час
м. расплё́ў расплялі́
ж. распляла́
н. распляло́
Загадны лад
2-я ас. распляці́ распляці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час расплё́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распле́сці сов. расплести́; (свитое, скрученное — ещё) разви́ть;

р. се́тку — расплести́ сеть;

р. вяно́к — расплести́ (разви́ть) вено́к;

р. касу́ — расплести́ ко́су

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. расплёў, ‑пляла, ‑ло; зак., што.

1. Распусціць што‑н. сплеценае. Расплесці касу. Расплесці вянок. // Разняць (пра сплеценыя пальцы). Увечары ў садзе пад бэзам ціхутка шэпчуцца [Ніна і Лёня] і да самага досвітку ніяк не расплятуць рук. Гроднеў.

2. Разм. Разнесці (плёткі, чуткі), зрабіць вядомым многім. [Кучучыха:] — Я ж была ад свайго ўцякла. З хлопцам. Не кажы толькі нікому. Каб бабы не расплялі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплести́ сов. распле́сці, мног. парасплята́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распле́цены расплетённый; разви́тый; см. распле́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каса́¹, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.

Доўгія заплеценыя разам валасы.

Улажыць касу вакол галавы.

Расплесці касу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расплесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расплесці ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплята́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расплятаць — расплесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)