распла́кацца, -пла́чуся, -пла́чашся, -пла́чацца; -пла́чся; зак.

1. Пачаць моцна плакаць.

Дзіця расплакалася.

2. перан. Пачаць расчулена гаварыць, жаліцца, імкнучыся выклікаць спачуванне (разм.).

Ён умее так р., што расчуліць любога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распла́кацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распла́чуся распла́чамся
2-я ас. распла́чашся распла́чацеся
3-я ас. распла́чацца распла́чуцца
Прошлы час
м. распла́каўся распла́каліся
ж. распла́калася
н. распла́калася
Загадны лад
2-я ас. распла́чся распла́чцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час распла́каўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распла́кацца сов. распла́каться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

1. Пачаць моцна плакаць. Хлопчык шморгнуў носам, гатовы вось-вось зноў расплакацца. Сіняўскі.

2. перан. Разм. Пачаць жаліцца, імкнучыся выклікаць спачуванне. Шубіну на момант здалося, што кандыдат у старшыні не стрымаецца, можа расплакацца і адмовіцца ад выбараў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́ні,

У выразе: распусціць нюні (разм.) — раскіснуць, расплакацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распла́каться сов. распла́кацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрыда́ться сов. разрыда́цца; распла́кацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрю́миться разг. разру́мзацца, распла́кацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разраўці́ся, -раву́ся, -раве́шся, -раве́цца; -равёмся, -равяце́ся, -раву́цца; -раві́ся; зак. (разм.).

1. Узняць моцны, працяжны роў (пра жывёл).

2. Моцна, голасна расплакацца; разрыдацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вспла́кать, вспла́каться сов., нар.-поэт. распла́кацца, запла́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)