распаўсю́джваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. распаўсю́джваю распаўсю́джваем
2-я ас. распаўсю́джваеш распаўсю́джваеце
3-я ас. распаўсю́джвае распаўсю́джваюць
Прошлы час
м. распаўсю́джваў распаўсю́джвалі
ж. распаўсю́джвала
н. распаўсю́джвала
Загадны лад
2-я ас. распаўсю́джвай распаўсю́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час распаўсю́джваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распаўсю́джваць несов., в разн. знач. распространя́ть; см. распаўсю́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распаўсю́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да распаўсюдзіць.

2. Вылучаючы з сябе, напаўняць, насычаць што‑н. Клямт панура паварушыў плячыма, уявіўшы, як .. [мёртвыя] будуць валяцца на полі, гніючы ад спёкі, распаўсюджваючы смурод. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаўсюджваць, шырыць, пашыраць, пускаць, распускаць, сеяць, разводзіць, разносіць, папулярызаваць, прапагандаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

распаўсю́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Пашырыць сферу дзеяння на каго-, што-н.

Р. інавацыйны вопыт.

2. Зрабіць што-н. вядомым, даступным многім.

Р. вучэнне.

3. Раздаць, прадаць многім.

Р. латарэйныя білеты.

|| незак. распаўсю́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распаўсю́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плятка́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

Распаўсюджваць плёткі².

|| наз. плятка́ранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаўсю́джванне ср. распростране́ние; см. распаўсю́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смуро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць; незак. (разм.).

Распаўсюджваць смурод.

|| зак. насмуро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́джваць¹, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

1. гл. насадзіць¹.

2. перан. Пашыраць, распаўсюджваць, укараняць.

Н. чужыя традыцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаўсю́джвацца несов., возвр., страд. распространя́ться; см. распаўсю́дзіцца, распаўсю́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)