распача́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
распачне́цца |
распачну́цца |
| Прошлы час |
| м. |
распача́ўся |
распачалі́ся |
| ж. |
распачала́ся |
| н. |
распачало́ся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
распача́цца сов. нача́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распача́цца, ‑чнецца; зак.
Пачацца ў некалькіх месцах адразу; пачацца інтэнсіўна, актыўна. — Уборачная не сёння — заўтра распачнецца. Васілевіч. Недзе далёка пачуўся прыглушаны выбух і ўслед за гэтым распачалася кулямётная страляніна. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нача́ться пача́цца, распача́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зате́яться распача́цца, пача́цца; нала́дзіцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усча́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., узачне́цца; усча́ўся, -чала́ся, -ло́ся; зак. (разм.).
Пачацца, распачацца.
Усчалася сварка.
|| незак. усчына́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распачына́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распачацца.
2. Зал. да распачынаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.
1. Настаяцца ў вары.
Чай заварыўся.
2. перан. Распачацца (пра што-н. клапатное, складанае, непрыемнае; разм.).
Заварылася справа.
|| незак. зава́рвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расча́цца, разачнецца; разачнёмся, разачняцеся, разачнуцца; зак.
Разм.
1. Пачацца, распачацца. Расчалася касьба.
2. Прыступіць да выканання якой‑н. справы, працы. Расчацца з мыццём бялізны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распачына́цца несов.
1. начина́ться; см. распача́цца;
2. страд. начина́ться, предпринима́ться, затева́ться; см. распачына́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)