распане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым.

Ну ты ўжо зусім распанеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распане́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распане́ю распане́ем
2-я ас. распане́еш распане́еце
3-я ас. распане́е распане́юць
Прошлы час
м. распане́ў распане́лі
ж. распане́ла
н. распане́ла
Загадны лад
2-я ас. распане́й распане́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час распане́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распане́ць сов., разг. стать (сде́латься) ба́рином; приобрести́ ба́рские привы́чки (зама́шки);

ну, ты ўжо зусі́м ~не́ў — ну, ты уже́ совсе́м ба́рином стал

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым. [Шаройка:] — Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін. — Распанелі мы, Жэнька, — павярнуўся .. [Эдуард] да мяне. — Сёмгу ў краме шукаем, ласасіну... А селядца з печанай бульбай не хочаш? Рамановіч. — Мышэй дык не хочаш лавіць, лодар такі, а на мяса дык, бач, які ласы.., распанеў. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і распанець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запане́ць сов., см. распане́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Неадабр. Зрабіцца панам; распанець. Успомніўшы пра старшыню, Федзя ажывіўся: — Памятаеце, я вам расказваў пра яго? Хутка яму адстаўку дадзім. Запанеў наш Атрошка. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распане́лы разг. ста́вший (сде́лавшийся) ба́рином; приобре́тший ба́рские привы́чки (зама́шки); см. распане́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)