Распалта́ць ’разабраць (напр., кабана)’, ’анатаміраваць (труп)’, распалта́ч ’той, хто разбірае кабана’, сюды ж ро́спалаць (гл.), ро́спаласць ’разразанне; анатаміраванне’ (Ласт.). У выніку метатэзы ад расплата́ць (гл.). Магчыма, пад уплывам полць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спалаць ’анатаміраванне трупа’ (Байк. і Некр.). Да раз‑/рос‑ і поць (гл.), якое з прасл. *polъtь > укр. півть, пілть, рус. по́лоть, полть ’палавіна тушы свінні ці барана’. Гл. распалтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)