раскудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́ч; -ла́чаны; зак., што (разм.).

Растрапаць; зрабіць кудлатым.

|| незак. раскудла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскудла́ціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскудла́чу раскудла́цім
2-я ас. раскудла́ціш раскудла́ціце
3-я ас. раскудла́ціць раскудла́цяць
Прошлы час
м. раскудла́ціў раскудла́цілі
ж. раскудла́ціла
н. раскудла́ціла
Загадны лад
2-я ас. раскудла́ч раскудла́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час раскудла́ціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскудла́ціць сов. взлохма́тить, растрепа́ть, взъеро́шить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; заг. раскудлач; зак., каго-што.

Разм. Растрапаць; збіць у кудлы (валасы, прычоску). [Юльян:] — Маці! Хуценька распранайся, раскудлач валасы ды кладзіся ў пасцель! Новікаў. // Прывесці ў беспарадак, зрабіць кудлатым. Вецер ужо раскудлаціў на .. [стрэхах] пачарнелую салому. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскудла́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -ла́ч; -чаны; зак., што (разм.).

Тое, што і раскудлаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскудла́чыць сов., см. раскудла́ціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскудзе́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што (разм.).

Растрапаць, раздзяліць на валокны; раскудлаціць.

Вецер раскудзеліў валасы.

|| незак. раскудзе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскосма́тить сов., прост. раскасма́ціць, раскалма́ціць, раскудла́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскудла́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскудлаціць, раскудлачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскудла́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскудлачваць — раскудлаціць, раскудлачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)