раскрыжава́нне, -я, н.

1. гл. раскрыжаваць.

2. мн. -і, -яў. Разыходжанне дарог у выглядзе крыжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскрыжава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. раскрыжава́нне
Р. раскрыжава́ння
Д. раскрыжава́нню
В. раскрыжава́нне
Т. раскрыжава́ннем
М. раскрыжава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раскрыжава́нне ср.

1. (действие) распя́тие;

2. см. скрыжава́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскрыжава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскрыжаваць.

2. Разыходжанне дарог, вуліц у выглядзе крыжа; скрыжаванне. Даўней, калі ў вёсцы была брыгада, на раскрыжаванні дарог стаяў клуб. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак., каго-што.

Раскінуць крыжам (рукі).

|| незак. раскрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. раскрыжо́ўванне, -я, н.

|| наз. раскрыжава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Раскрышчэ́ння, роскрышчэ́нье ’скрыжаванне дарог’ (лун., Шатал.). Да крыж1 (гл.) з заканамернымі фанетычнымі зменамі на стыку марфем; параўн. аналагічныя, але з захаваннем этымалагічнага кораня раскрыжаванне, крыжавыя дарогі і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распя́ць ’расправіўшы, туга нацягнуць’, ’расцягнуць, расправіць (напрыклад, шацёр)’ (ТСБМ, Растарг., Бяльк.), роспʼя́ць ’тс’ (ТС); сюды ж распя́ць ’прыбіць цвікамі да крыжа рукі і ногі’, распя́ццераскрыжаванне’ (ТСБМ), запазычаныя са стараславянскага распѧтиѥ ’тс’ і ’крыж’, гл. Сэндзік, Зб. Русэку, 174. Да пяць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распя́тие ср.

1. уст. (действие) распіна́нне, -ння ср., раскрыжава́нне, -ння ср.;

2. (крест) распя́цце, -цця ср., крыж, род. кры́жа м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)