раскруці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскручу́ся раскру́цімся
2-я ас. раскру́цішся раскру́ціцеся
3-я ас. раскру́ціцца раскру́цяцца
Прошлы час
м. раскруці́ўся раскруці́ліся
ж. раскруці́лася
н. раскруці́лася
Загадны лад
2-я ас. раскруці́ся раскруці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час раскруці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца (пра што-н. звітае, скручанае).

Вяроўка раскруцілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. скручанае).

Пакунак раскруціўся.

3. Вызваліцца ад чаго-н. наматанага, накручанага.

Раскруцілася цэлая шпулька нітак.

4. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай (разм.).

Кола раскруцілася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання.

Адтуліна раскруцілася.

6. перан. Дабіцца поспеху ў якой-н. справе, стаць вядомым, папулярным (разм.).

|| незак. раскру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскруці́цца сов.

1. раскрути́ться; (расплестись — ещё) рассучи́ться; разви́ться; распу́таться;

вяро́ўка ~ці́лася — верёвка раскрути́лась (рассучи́лась, развила́сь);

2. (о чем-л. свёрнутом) разверну́ться;

тру́бка шпале́раў ~ці́лася — тру́бка обо́ев разверну́лась;

3. разверну́ться, распакова́ться;

дрэ́нна закру́чаны паку́нак ~ці́ўся — пло́хо завёрнутый свёрток разверну́лся (распакова́лся);

4. раскрути́ться;

ко́ла ~ці́лася — колесо́ раскрути́лось;

5. разверте́ться, рассверли́ться;

6. развинти́ться;

7. размота́ться;

і́лася цэ́лая шпу́лька ні́так — размота́лась це́лая шпу́лька ни́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца (пра што‑н. звітае, туга скручанае). Перавясла раскруцілася. // Перастаць быць завітым, закручаным. Валасы раскруціліся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што‑н. скручанае). Трубка палатна зачапілася канцом за сучок вішні, раскруцілася і легла дарожкай цераз усю вуліцу. Жычка.

3. Вызваліцца ад чаго‑н. наматанага, накручанага. [Майка:] — Ты накідай на сябе сена. А то давай я раскручуся і дам табе частку плашча. Караткевіч.

4. Разм. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай. Калаўротак раскруціўся, і вядро са звонам ланцуга плюхнулася ў ваду. Лобан. Шарэйка, прыгажун, артыст. Тыя разы, на танцах, раскруціцца з якой-небудзь увішнай Веркай ці Алесяй. Брыль.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання. Адтуліна раскруцілася да патрэбнага памеру.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расшрубавацца, расківацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раску́таться расху́тацца, раскруці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассверли́ться рассвідрава́цца, раскруці́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размата́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Пра што-н. наматанае, зматанае: развіцца, раскруціцца.

Супоня разматалася і павісла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскрути́ться раскруці́цца, мног. параскру́чвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размота́ться сов. размата́цца; раскруці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параскру́чвацца, ‑аецца; зак.

Раскруціцца — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)