раскляпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны: зак., што.

1. Разняць на часткі што-н. скляпанае.

Р. канструкцыю.

2. Распляскаць, расплюшчыць чым-н. цяжкім, цвёрдым.

Р. заклёпку.

|| незак. расклёпваць, -аю. -аеш, -ае.

|| наз. расклёпванне, -я, н. і расклёпка, -і, ДМ -пцы, ж.; прым. расклёпачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскляпа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскляпа́ю раскляпа́ем
2-я ас. раскляпа́еш раскляпа́еце
3-я ас. раскляпа́е раскляпа́юць
Прошлы час
м. раскляпа́ў раскляпа́лі
ж. раскляпа́ла
н. раскляпа́ла
Загадны лад
2-я ас. раскляпа́й раскляпа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час раскляпа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раскляпа́ць сов. расклепа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выбіць заклёпкі, разняць на часткі (што‑н. скляпанае). Выпадкова ўдалося выявіць на дне ракі Свіслач паравы кацёл і некалькі ржавых вялікіх жалезных бакаў. Іх выцягнулі з вады, тут жа раскляпалі і перацягнулі на завод. «Полымя».

2. Распляскаць, расплюшчыць чым‑н. цяжкім, цвёрдым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расклепа́ть сов. раскляпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскляпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскляпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскляпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расклёпванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расклёпваць — раскляпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расклёпваць — раскляпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)