раскарчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны іо́ваны; зак., што.

Расчысціць ад пнёў, хмызняку.

Р. паляну ў лесе.

|| незак. раскарчо́ўваць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. раскарчо́ўванне, -я, н. іраскарчо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскарчава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскарчу́ю раскарчу́ем
2-я ас. раскарчу́еш раскарчу́еце
3-я ас. раскарчу́е раскарчу́юць
Прошлы час
м. раскарчава́ў раскарчава́лі
ж. раскарчава́ла
н. раскарчава́ла
Загадны лад
2-я ас. раскарчу́й раскарчу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час раскарчава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскарчава́ць сов. раскорчева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскарчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

Расчысціць, выкапаўшы пні, дрэвы, кусты. [Казакі] аблюбавалі сабе далёкае ад людскіх паселішчаў месца, раскарчавалі глыбока ў лесе паляну і паставілі там першыя дзве хаты. Сачанка. Праз гады два мы раскарчавалі, расчысцілі пляцы і на той захламленай, дзікай пляцоўцы стаў дзівосны аазіс. Дубоўка. // Выкарчаваць, выцерабіць. Людзі здолелі раскарчаваць лес, выцерабіць поплаў — зрабіць зямлю. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параскарчо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раскарчаваць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскорчева́ть сов. раскарчава́ць, мног. параскарчо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сечка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. гл. высечы.

2. мн. -і, -чак. Месца, дзе высеклі лес.

Раскарчаваць высечку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскарчаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскарчава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскарчаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параскарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскарчаваць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)