раня́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. раня́ю раня́ем
2-я ас. раня́еш раня́еце
3-я ас. раня́е раня́юць
Прошлы час
м. раня́ў раня́лі
ж. раня́ла
н. раня́ла
Загадны лад
2-я ас. раня́й раня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час раня́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Даваць магчымасць упасці, скаціцца таму, што аддзялілася, адарвалася. Ходзіць [Стася], слёзы раняе цяжкія, як шрот. Куляшоў. Лазняк раняў буйныя кроплі на мокры пясок. Няхай. // Пазбаўляцца чаго‑н., скідаць (лісты, спелыя плады і інш.). На дол хваёвы ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь. Прыходзька. / у перан. ужыв. У дубах крычаць сіваваронкі, І свіст над лугам рэзкі, звонкі Каршун маркотна так раняе І нейкі смутак закідае. Колас.

2. перан. Прыніжаць, траціць. Ды і як .. [Аўгіні], так ганебна .. выгнанай, было варочацца, кланяцца... [Васілю], раняць перад ім свой жаночы гонар? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раня́ць ’даваць магчымасць упасці, упускаць; скідаць (пра лісце)’ (ТСБМ), слёзкі раняе (Сержп. Прык.), сьлёзкі роніць (Касп.), рані́ць ’выкідваць, аддаваць’ раніла дзіця, рані́ць душу (ашм., мядз., Сл. ПЗБ), ’губляць, траціць, не шкадаваць’: здоровье своё роню на васъ (Нас.), сюды ж роны́тыса ’аблівацца слязамі’ (Доўн.-Зап., Пін.). Параўн. рус. дыял. рони́ть ’кінуць, даць магчымасць упасці’, укр. рони́ти ’даваць упасці; скідаць’, польск. ronić ’траціць, выкідваць; звяргаць’, ’ліць слёзы’, ’губляць пер’е, рогі, зубы’, ’лускаць зерне’, чэш. roniti (пра слёзы) ’праліваць’, славац. roniť ’цячы, ліцца’, в.-луж. ronić ’губляць, праліваць (слёзы)’, н.-луж. roniś ’тс’, серб. ро̀нити ’даваць нырца’, балг. ро́ня ’аддзяляць, абрываць; праліваць (слёзы)’, макед. рони ’тс’. Імаверна, першасным значэннем прасл. *roniti з’яўлялася ’даць, дазволіць, даць магчымасць упасці’; параўноўваюць з гоц. urrannjan ’паказвацца; узыходзіць (пра сонца)’, ст.-в.-ням. rennan ’прымушаць цячы, хутка бегчы’, грэч. ραίνω ’акрапляю, абсыпаю’ (Фасмер, 3, 501; Шустар-Шэўц, 2, 1235; БЕР, 6, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́ніць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ра́ню ра́нім
2-я ас. ра́ніш ра́ніце
3-я ас. ра́ніць ра́няць
Прошлы час
м. ра́ніў ра́нілі
ж. ра́ніла
н. ра́ніла
Загадны лад
2-я ас. ра́нь ра́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ра́нячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ра́ніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ра́ню ра́нім
2-я ас. ра́ніш ра́ніце
3-я ас. ра́ніць ра́няць
Прошлы час
м. ра́ніў ра́нілі
ж. ра́ніла
н. ра́ніла
Загадны лад
2-я ас. ра́нь ра́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час ра́ніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Спаро́н ‘выкідыш, аборт’ (Ласт., Байк. і Некр.). Аддзеяслоўны назоўнік ад спараніць ‘скінуць’ (Ласт.), што да раня́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ранаць, рона́ць ’перамяшчацца зверху ўніз (пра ніты)’: ніт ронае і получаецца зево (петрык., Шатал.). Фанематычны варыянт раня́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стра́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад страціць.

2. у знач. прым. Згублены; патрачаны. Смерць і агонь глыбока раняць душу чалавека, але яшчэ глыбей — страчаная вера. Пташнікаў. Страчаныя пазіцыі былі адваяваны. Мележ. / у знач. наз. стра́чанае, ‑ага, н. Сёння страчанае не вернеш, Не сустрэць яго, Не знайсці. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рон ’мякіна (дробная), вотрыны — буйныя каласы’ (шум., Сл. ПЗБ), рус. наўг., валаг. рон ’вялікія камякі снегу, якія куніца збівае з галін’, паляўнічае рон, альбо верхавы след ’збітыя звярком у час ходу па дрэвах часцінкі кары, ігліца, лістота, снег’. Да раняць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́ніць сов. и несов., прям., перен. ра́нить;

яго́ ра́ніла пад Сталінгра́дамбезл. его́ ра́нило под Сталингра́дом;

ця́жкія ўспамі́ны ра́няць яго́ сэ́рца — тяжёлые воспомина́ния ра́нят его́ се́рдце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)