ране́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ране́тка |
ране́ткі |
| Р. |
ране́ткі |
ране́так |
| Д. |
ране́тцы |
ране́ткам |
| В. |
ране́тку |
ране́ткі |
| Т. |
ране́ткай ране́ткаю |
ране́ткамі |
| М. |
ране́тцы |
ране́тках |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ране́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Сорт драбнаплоднай сібірскай яблыні.
2. Плод гэтай яблыні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ране́т ’сорт яблыні ці яблыкаў’ (ТСБМ), ранэ́та ’гатунак яблыкаў’ (Сл. рэг. лекс., Нар. словатв.). Параўн. рус. дыял. ране́т, ране́та, ране́тка, польск. renetka, чэш. reneta. З франц. rainette/reinette ’тс’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 293), што звязана са значэннем ’каралева, каралеўскі’. Параўн. варыянтнае ням. Reinette, што з французскай, і Königsapfel ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)