ра́нг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ра́нг ра́нгі
Р. ра́нгу ра́нгаў
Д. ра́нгу ра́нгам
В. ра́нг ра́нгі
Т. ра́нгам ра́нгамі
М. ра́нгу ра́нгах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ранг, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Катэгорыя, разрад, клас (у 7 знач.).

Вышэйшы р.

2. Званне, чын.

Дыпламатычныя рангі.

Капітан другога рангу.

|| прым. ра́нгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́нсульскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да консула, консульства, належыць ім. Консульская канвенцыя. Консульскія рангі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ранг ранг, род. ра́нгу м.;

капита́н пе́рвого ра́нга мор. капіта́н пе́ршага ра́нгу;

дипломати́ческие ра́нги дыпламаты́чныя ра́нгі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ранг, ‑у, м.

1. Ступень адрознення, чын, спецыяльнае званне каго‑н. Дыпламатычныя рангі. Ранг паручыка. Тэхнік-інтэндант другога рангу.

2. Катэгорыя, разрад якіх‑н. прадметаў, з’яў або асоб. Узводзіць у ранг дзяржаўнай палітыкі. Узвесці ў ранг літаратурнай нормы. □ [Астаповіч] часамі нават заікаўся — калі чаго-небудзь спяшаўся ў гаворцы або растлумачваў што чалавеку, вышэйшаму за сябе жыццёвым рангам. Чорны.

•••

Капітан 3‑га рангу гл. капітан.

Капітан 2‑га рангу гл. капітан.

Капітан 1‑га рангу гл. капітан.

[Ням. Rang.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ранг (род. ра́нгу) м. ранг;

дыпламаты́чныя ра́нгі — дипломати́ческие ра́нги;

капітан 3‑га ра́нгу — капита́н 3‑го ра́нга;

капіта́н 2‑га ра́нгу — капита́н 2‑го ра́нга;

капіта́н 1‑га ра́нгу — капита́н 1‑го ра́нга

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)