раме́сніцтва, -а, н.
1. Занятак рамяством, саматужнай работай.
2. перан. Работа без творчай ініцыятывы, па шаблоне.
Мастацтва выключае паняцце рамесніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раме́сніцтва
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
раме́сніцтва |
| Р. |
раме́сніцтва |
| Д. |
раме́сніцтву |
| В. |
раме́сніцтва |
| Т. |
раме́сніцтвам |
| М. |
раме́сніцтве |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
раме́сніцтва ср., прям., перен. реме́сленничество
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раме́сніцтва, ‑а, н.
1. Занятак рамяством, саматужнай работай.
2. перан. Работа без творчай ініцыятывы, па ўстаноўленаму шаблону. Мастак — паняцце, якое выключае рамесніцтва. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
реме́сленничество прям., перен. раме́сніцтва, -ва ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раме́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і рамесны. Рамесніцкі промысел. Рамесніцкае вучылішча. □ Напярэдадні XVI стагоддзя Мінск ператвараецца ў важны гандлёвы і рамесніцкі горад. «Полымя».
2. Які мае адносіны да рамесніцтва (у 2 знач.), рамесніка (у 2 знач.), уласцівы ім. Рамесніцкі падыход да мастацтва. □ А. Ністаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць, напышлівую дэкламацыю. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рамяство́ ’вытворчасць вырабаў ручным саматужным спосабам; саматужніцтва’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп.), рамясло́ ’тс’, рэмясло́ ’ручное майстэрства, умельства’ (Ласт., Сл. ПЗБ), рэмесло́ ’рамяство, занятак’ (ТС), раме́сніцтва ’занятак рамяством’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. ремесло́, реме́ство ’тс’, рус. ремесло́, дыял. ремество́, польск. rzemiosło, в.-луж. rjemjesło, н.-луж. ŕemesło ’тс’, чэш. řemeslo, славац. remeslo, ст.-серб. ремезьство, ст.-слав. ремьство. Параўн. таксама ст.-літ. remẽsas ’рамеснік’, remẽstas ’рамяство’, лат. remêsis ’цясляр’, ramtýti ’секчы сякерай’, лат. ram̃stît ’секчы тупой сякерай, пілаваць тупой пілой’, ст.-прус. romestue ’сякера’, англ.-сакс. remian ’напраўляць, аднаўляць’. Фасмер (3, 469) мяркуе пра сувязь са ст.-рус. ремезъ (адзіная фіксацыя XIV ст.), рус. цвяр. ремеза́ ’спраўны, дзелавы чалавек’, што няпэўна. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 237), форма ремесло з’яўляецца з XVI ст. паланізмам ва ўсходнеславянскіх мовах, які ў пачатку XIX ст. канчаткова выцясніў з ужывання ў рускай мове формы на ‑ство (ремьство, ремество).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)