ра́льніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ра́льніцтва
Р. ра́льніцтва
Д. ра́льніцтву
В. ра́льніцтва
Т. ра́льніцтвам
М. ра́льніцтве

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ральні́цтва ’паляводства, земляробства’ (Байк. і Некр.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з польск. rolnictwo, што створана як кандэнсат з семантыкай ’палявая праца’, ’праца земляроба’ ад rolny ’сельскагаспадарчы ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́льнік ’земляроб’ (Нас., Сцяц., Байк. і Некр.), ’араты’ (астрав., баран., лід., шальч., ігн., Сл. ПЗБ; астрав., гродз., баран., іўеў., ЛА, 3). З польск. rolnik (Мацкевіч, Сл. ПЗБ). Сюды ж ро́льніцтва і ральні́цтва ’земляробства’, ро́льнічы ’земляробчы’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. ральнік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)