ракіро́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ракіро́ўка ракіро́ўкі
Р. ракіро́ўкі ракіро́вак
Д. ракіро́ўцы ракіро́ўкам
В. ракіро́ўку ракіро́ўкі
Т. ракіро́ўкай
ракіро́ўкаю
ракіро́ўкамі
М. ракіро́ўцы ракіро́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ракіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. У шахматнай гульні: адначасовы ход каралём і ладдзёй, пры якім кароль перастаўляецца цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.

Зрабіць ракіроўку.

2. Перастаноўка сіл, замена ў чым-н. з мэтай умацавання пазіцый.

Р. кадраў.

У футбольнай камандзе адбылася р.

|| прым. ракіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ракіро́ўка ж., шахм. рокиро́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ракіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

У шахматнай гульні — адначасовы ход каралём і ладдзёй, калі караля пераносяць цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.

[Ад фр. roc — ладдзя (у шахматах).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рокиро́вка ракіро́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)