ра́каўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ра́каўка ра́каўкі
Р. ра́каўкі ра́кавак
Д. ра́каўцы ра́каўкам
В. ра́каўку ра́каўкі
Т. ра́каўкай
ра́каўкаю
ра́каўкамі
М. ра́каўцы ра́каўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ра́каўка ’ракаўстойлівы гатунак бульбы’ (брагін., Мат. Гом.), рако́ўка (ПСл), ра́кавы ’акрэсленне да гатунку бульбы’ (Мат. Гом.). Імаверна, назва створана ад ракаўстойлівы гатунак (бульбы) шляхам сцяжэння ў адно слова пры дапамозе суф. ‑оўка/‑аўка, як паштоўка < паштовая картка, або з-за вузлаватасці клубняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)