ра́йскі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ра́йскі |
ра́йская |
ра́йскае |
ра́йскія |
| Р. |
ра́йскага |
ра́йскай ра́йскае |
ра́йскага |
ра́йскіх |
| Д. |
ра́йскаму |
ра́йскай |
ра́йскаму |
ра́йскім |
| В. |
ра́йскі (неадуш.) ра́йскага (адуш.) |
ра́йскую |
ра́йскае |
ра́йскія (неадуш.) ра́йскіх (адуш.) |
| Т. |
ра́йскім |
ра́йскай ра́йскаю |
ра́йскім |
ра́йскімі |
| М. |
ра́йскім |
ра́йскай |
ра́йскім |
ра́йскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ра́йскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ра́йскі |
ра́йская |
ра́йскае |
ра́йскія |
| Р. |
ра́йскага |
ра́йскай ра́йскае |
ра́йскага |
ра́йскіх |
| Д. |
ра́йскаму |
ра́йскай |
ра́йскаму |
ра́йскім |
| В. |
ра́йскі (неадуш.) ра́йскага (адуш.) |
ра́йскую |
ра́йскае |
ра́йскія (неадуш.) ра́йскіх (адуш.) |
| Т. |
ра́йскім |
ра́йскай ра́йскаю |
ра́йскім |
ра́йскімі |
| М. |
ра́йскім |
ра́йскай |
ра́йскім |
ра́йскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бажо́к, бажка, м.
1. Памянш. да бог.
2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.
3. Разм. іран. Пра чалавека, які выклікае захапленне ў каго‑н. Здаралася, ля дзядзькі аказваўся прыгожы і чысценькі піжончык — гэткі бажок вуліцы..; бажок касавурыўся на дзядзькаў мех і, крывячы рот, усё адсоўваў ад яго свае райскія туфлі і штонікі. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да раю. Кожная секта, хвалячы свайго бога, лезла з ім да інтэрніраваных, абяцаючы райскае жыццё на небе. Машара. // перан. Прыгожы, чароўны. Аддаў бы я край самы райскі і дзіўны За цень ад сасны на далёкай радзіме. Панчанка. — Ды і то ж: райская яна кветка, гэты самы ландыш серабрысты! Васілёнак. // перан. Які дае многа радасці, задавальнення. Райскае жыццё. Райскае надвор’е.
•••
Райскія птушкі — сямейства птушак атрада вераб’іных, якія вылучаюцца вельмі яркім, прыгожым апярэннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)