Разі́нуць ’раскрыць пашчу’ (шум., лід., Сл. ПЗБ), разі́нуцца ’шырока раскрыцца (пра пашчу)’ (ашм., Сл. ПЗБ), ’пачаць лаянку’ (Нас.), ’падняць крык, пачаць лаянку’ (Юрч. СНЛ), разі́нуцца ’раскрыцца (пра зеў у кроснах)’ (Сержп. Прык.). З *orz‑ і *zinǫti. Далей роднаснае да зія́нне, зява́ць (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя разі́ня ’разява’ (Бяльк.), разі́нка ’тс’ (Нас.), разі́нькі ’разявацтва’ (Нас.), ’разявакі’ (Бяльк.). Гл. Фасмер, 3, 434.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раззя́піць ’шырока раскрыць рот’ (Касп.), ръззяпе́ніць ’шырока расчыніць (дзверы)’ (ушац., Нар. лекс.), раззя́піцца ’адкрыцца, расчыніцца’, ’разінуць рот’, ’узняць крык, сварку’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. раззепа́й ’крыкун, гарлапан’ (пск., цвяр.), раззепа́ться ’пачаць шмат пазяхаць’. Ад зяпа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)