разраста́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. разраста́нне
Р. разраста́ння
Д. разраста́нню
В. разраста́нне
Т. разраста́ннем
М. разраста́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разраста́нне ср. разраста́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разраста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разрастацца — разрасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разраще́ние книжн. разраста́нне, -ння ср.;

разраще́ние ко́сти разраста́нне ко́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разраста́ние разраста́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пухлі́на, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Хваравітае ўздуцце тканак арганізма, ненармальнае разрастанне тканкі якога-н. органа.

Дабраякасная п.

|| прым. пухлі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыро́з, -у, м. (спец.).

Разрастанне ў якім-н. органе злучальнай тканкі, што парушае функцыі гэтага органа.

Ц. печані.

Ц. лёгкіх.

|| прым. цыро́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адэно́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Пухлінападобнае разрастанне лімфатычных утварэнняў насаглоткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пухлі́на, ‑ы, ж.

Хваравітае ўздуцце тканак арганізма. Недагледжаная рана гнаілася, вакол яе распаўзлася чырвоная пухліна. Арабей. Пухліна пайшла ад капытоў скрозь па нагах. Чорны. // Ненармальнае разрастанне тканкі якога‑н. органа. Дабраякасная пухліна. Злаякасная пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́ма ​1, ‑ы, ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна. Каляска мела нікелевыя аглабелькі з папярочнікам, абверчаным гумай. Бядуля.

[Лац. gummi з грэч.]

гу́ма ​2, ‑ы, ж.

Пухлінападобнае разрастанне тканак розных органаў, характэрнае для позніх перыядаў сіфілісу.

[Лац. gummi з грэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)