разрадзі́цца², -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак. (разм.).

Нарадзіць дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрадзі́цца

‘пра зброю, электрычнасць і інш.’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. разрадзі́цца разрадзя́цца
Прошлы час
м. разрадзі́ўся разрадзі́ліся
ж. разрадзі́лася
н. разрадзі́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разрадзі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

1. Стаць разраджаным (пра агнястрэльную зброю).

2. Страціць электрычны зарад.

Электрычная батарэя разрадзілася.

3. перан. Пра адносіны, абстаноўку: перастаць быць напружаным, стаць спакайнейшым.

Абстаноўка разрадзілася.

|| незак. разраджа́цца, -а́ецца.

|| наз. разра́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрадзі́цца

‘радзіць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разраджу́ся разро́дзімся
2-я ас. разро́дзішся разро́дзіцеся
3-я ас. разро́дзіцца разро́дзяцца
Прошлы час
м. разрадзі́ўся разрадзі́ліся
ж. разрадзі́лася
н. разрадзі́лася
Загадны лад
2-я ас. разрадзі́ся разрадзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разрадзі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разрадзі́цца I сов., в разн. знач. разряди́ться;

электры́чная батарэ́я ~дзі́лася — электри́ческая батаре́я разряди́лась;

абста́віны ~дзі́ліся — обстано́вка разряди́лась

разрадзі́цца II сов., разг. (родить) разроди́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрадзі́цца 1, ‑дзіцца; зак.

1. Стаць разраджаным (пра агнястрэльную зброю). Граната разрадзілася.

2. Страціць электрычны зарад. Батарэя разрадзілася.

3. перан. Перастаць быць напружаным, стаць спакайнейшым. Абстаноўка разрадзілася. □ Ранейшая напружанасць у людзей разрадзілася. Дрымотная цішыня лесу супакойвала. Беразняк.

разрадзі́цца 2, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.

Разм. Радзіць. [Апанаска] уздыхнуў з палёгкай: раз прыехала Дора Абрамаўна, значыць, Куліна разродзіцца нармальна. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разра́д² гл. разрадзіць, разрадзіцца¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разроди́ться сов., разг. разрадзі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разраджа́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разрадзіцца ​1.

2. Зал. да разраджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разряди́тьсяI сов., в разн. знач. разрадзі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)