разнаро́дны, -ая, -ае.

3 неаднолькавымі, рознымі прыкметамі, уласцівасцямі.

Разнародныя рэчывы.

|| наз. разнаро́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнаро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разнаро́дны разнаро́дная разнаро́днае разнаро́дныя
Р. разнаро́днага разнаро́днай
разнаро́днае
разнаро́днага разнаро́дных
Д. разнаро́днаму разнаро́днай разнаро́днаму разнаро́дным
В. разнаро́дны (неадуш.)
разнаро́днага (адуш.)
разнаро́дную разнаро́днае разнаро́дныя (неадуш.)
разнаро́дных (адуш.)
Т. разнаро́дным разнаро́днай
разнаро́днаю
разнаро́дным разнаро́днымі
М. разнаро́дным разнаро́днай разнаро́дным разнаро́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разнаро́дны разноро́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разнаро́дны, ‑ая, ‑ае.

З неаднолькавымі, рознымі прыкметамі, уласцівасцямі. Тавар быў разнародны: камплекты абмундзіравання, бялізна, сукно,.. скуры, медыкаменты. Самуйлёнак. Сабраны натоўп байцоў быў разнародны па складу і выгляду. Машара. Кухонная соль утвараецца пры хімічным узаемадзеянні двух абсалютна разнародных рэчываў — металу натрыю і газу хлору. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збро́дны, -ая, -ае (разм.).

Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны.

Збродная кампанія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гетэраге́нны, -ая, -ае.

Разнародны па сваім складзе або паходжанні частак; проціл. гамагенны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разноро́дный разнаро́дны, разнаста́йны, ро́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рознахара́ктарны, -ая, -ае (кніжн.).

Разнародны, розны па тыпе, характары.

Рознахарактарныя з’явы.

|| наз. рознахара́ктарнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сбро́дный презр. збро́дны, разнаста́йны, разнаро́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неаднаро́дны, -ая, -ае.

1. Разнародны па складзе; неаднастайны.

Н. склад насельніцтва.

2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш.

Неаднародныя хімічныя сумесі.

|| наз. неаднаро́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)