размяшча́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. размяшча́юся размяшча́емся
2-я ас. размяшча́ешся размяшча́ецеся
3-я ас. размяшча́ецца размяшча́юцца
Прошлы час
м. размяшча́ўся размяшча́ліся
ж. размяшча́лася
н. размяшча́лася
Загадны лад
2-я ас. размяшча́йся размяшча́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час размяшча́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

размяшча́цца несов.

1. размеща́ться, располага́ться;

2. страд. размеща́ться; располага́ться; распределя́ться; см. размяшча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размяшча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размясціцца.

2. Зал. да размяшчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размясці́цца, -мяшчу́ся, -ме́сцішся, -ме́сціцца; зак.

Заняць месца; уладкавацца.

Р. па вагонах.

Р. на кватэры.

|| незак. размяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. размяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

располага́ться несов.

1. размяшча́цца;

2. размяшча́цца; см. расположи́ться 1, 2;

3. страд. размяшча́цца, расстаўля́цца; см. располага́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размеща́ться возвр., страд. размяшча́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыжава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жу́ецца; незак.

Размяшчацца крыж-накрыж; перасякацца.

|| зак. скрыжава́цца, -жу́ецца.

Лініі скрыжаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кватарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак. (разм.).

1. Часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру.

2. Размяшчацца на пастой (пра войска).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассціла́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -а́ецца; незак.

1. гл. разаслацца.

2. Размяшчацца на вялікай прасторы.

За хатай рассцілаўся луг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. прымкнуць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размяшчацца зусім побач.

Сенажаць прымыкае да возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)