размы́та

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
размы́та - -

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размы́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. размы́ты размы́тая размы́тае размы́тыя
Р. размы́тага размы́тай
размы́тае
размы́тага размы́тых
Д. размы́таму размы́тай размы́таму размы́тым
В. размы́ты (неадуш.)
размы́тага (адуш.)
размы́тую размы́тае размы́тыя (неадуш.)
размы́тых (адуш.)
Т. размы́тым размы́тай
размы́таю
размы́тым размы́тымі
М. размы́тым размы́тай размы́тым размы́тых

Кароткая форма: размы́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каляя́, і́; мн. кале́і (з ліч. 2, 3, 4 каляі́), кале́й; ж.

1. Пара паралельна пракладзеных рэек; чыгуначны пуць. Шырокая каляя. Вузкая каляя. □ На ўсход і захад, амаль праз кожныя паўгадзіны, па дзвюх сталёвых каляях грымяць цягнікі. Навуменка. — Бач ты, колькі збожжа сёння загрузілі! — казаў Петрык дружкам сваім, ідучы паўз .. чараду вагонаў, што стаялі на дальняй ад станцыі каляі. Шынклер.

2. Тое, што і каляіна (у 1 знач.). І вось грэбля з разбітай і засохлай каляёй застаецца ззаду. Ракітны. Дарога ўся ў лужах. Размыта Дажджом праліўным каляя. Багдановіч.

•••

Выбіцца з каляі гл. выбіцца.

Выбіць з каляі гл. выбіць.

Увайсці ў каляю гл. увайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)