разме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; размёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены; зак., каго-што.

1. Метучы, расчысціць што-н. (ад чаго-н.).

Р. снег.

Ветрам размяло (безас.) сухое лісце.

2. перан. Разагнаць, раскідаць.

Вайна размяла́ нас па свеце.

3. перан. Расхапаць, разабраць.

Р. тавары за адзін дзень.

|| незак. размята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разме́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. размяту́ размяцё́м
2-я ас. размяце́ш размецяце́
3-я ас. размяце́ размяту́ць
Прошлы час
м. размё́ў размялі́
ж. размяла́
н. размяло́
Загадны лад
2-я ас. размяці́ размяці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час размё́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разме́сці сов. размести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. размёў, ‑мяла, ‑мяло; зак., каго-што.

1. Метучы ў розныя бакі, расчысціць. Выйду, выйду хутчэй за вароты я І на вуліцы снег размяту. Ставер. // перан. Ачысціць, вызваліць ад каго‑, чаго‑н. Радасць і шчасце дагонім сваё, шторм рэвалюцыі шлях нам размёў! Дубоўка.

2. перан. Разагнаць, раскідаць. Вайна размяла нас па беламу свету. Звонак. Ад дотаў Волгі да Берліна ты [армія] зброд фашысцкі размяла. Машара.

3. перан. Расхапаць, разабраць. Але немцы размялі і свякрусіну хату. Засталося ўсяго некалькі вянкоў, што ніжэй акон. Сяркоў. Словам не стала ансамбля. Спевакоў, .. [танцораў] маіх каго куды, усіх да аднаго размялі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размята́ць гл. размесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Размесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. снег.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размести́ сов. разме́сці, мног. паразмята́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разме́цены разметённый; см. разме́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размята́ць несов. размета́ть; см. разме́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)