разме́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разме́рны разме́рная разме́рнае разме́рныя
Р. разме́рнага разме́рнай
разме́рнае
разме́рнага разме́рных
Д. разме́рнаму разме́рнай разме́рнаму разме́рным
В. разме́рны (неадуш.)
разме́рнага (адуш.)
разме́рную разме́рнае разме́рныя (неадуш.)
разме́рных (адуш.)
Т. разме́рным разме́рнай
разме́рнаю
разме́рным разме́рнымі
М. разме́рным разме́рнай разме́рным разме́рных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і размераны (у 2, 3 знач.). З вуліцы чуваць трэск барабана, віск флейты-свісцёлкі і размерны тупат ног. «Маладосць». Жандар падышоў да Рытвінскага размерным крокам. Баранавых.

2. Спец. Які служыць для таго, каб размерваць што‑н. Размерны ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́р, -у, м.

Тое, што і памер.

|| прым. разме́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разме́рный

1. книжн., уст. разме́рны;

2. спец. разме́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адме́рны, ‑ая, ‑ае.

Размерны, рытмічны, аднастайны. Бурлівая рэчка і млын гутарлівы Адмерным, раскоцістым плюскатам вод Складалі мне рытму мастацкія звівы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свісцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Духавы народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з дрэва або чароту. З вуліцы чуваць трэск барабана, віск флейты-свісцёлкі і размерны тупат ног. «Маладосць».

2. Тое, што і свістулька. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча. Бядуля. Свісцёлкай з лапушыны Ён [Пеця] свішча з-пад рукі І голасам птушыным Іх [шчыглоў] вабіць на сілкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Якому ўласціва развага, роздум; разважлівы. Млынар Стэфан Вялічка, чалавек разважны, спачатку падумае, пасля скажа. «Маладосць».

2. Які змяшчае ў сабе павучанне, параду і пад. Перад ім [Рыгорам] быў малады, і яму карцела сказаць мне разважнае слова старэйшага чалавека. Адамчык.

3. Спакойны, размерны, паважны. Ішоў сваёй разважнай, нетаропкай хадой час. Васілёнак. Ідзе з вайны салдат. Ідзе разважным крокам Каторы дзень здалёк І бразгае пры боку Запасны кацялок. Вітка.

разважны́, а́я, ‑о́е.

Такі, які прадаецца на вагу. Разважны тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)