разме́рна

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
разме́рна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выды́бваць

‘хадзіць размерна і важна або нязграбна’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выды́бваю выды́бваем
2-я ас. выды́бваеш выды́бваеце
3-я ас. выды́бвае выды́бваюць
Прошлы час
м. выды́бваў выды́бвалі
ж. выды́бвала
н. выды́бвала
Загадны лад
2-я ас. выды́бвай выды́бвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выды́бваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ды́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Ісці размерна і важна або нязграбна. Наперадзе шпарка бег Віктар, ззаду дыбаў Мірон. Маўр. Буслы дыбаюць па беразе Расянкі. Асіпенка. Паперадзе Пятро Анісімавіч, цётка Лісавета, за імі смешна дыбае босымі.. ножкамі Уладзік. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаду́н, ‑а, м.

Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху. А ці чуеце вы ў .. дыханні [паравіка] стомленасць або непаладак які? Шых-шах, шых-шах, — спявае проста ў ім кожны хадун, а кацёл, глядзіце, аж ільсніцца ўвесь ад вялікай сваёй сілы. Краўчанка. А гадзіннік на сцяне несупынна вёў сваю справу: размерна ківаўся хадун-маятнік і кожны свой крок зазначаў кароткім «так-так!» Колас.

•••

Ні хадун ні сядун — пра няўдалага, нерухавага чалавека.

Хадзіць хадуном гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; незак.

1. Паслядоўна, па чарзе заменьваць адно другім. Мы вывучылі .. кожны крок [вартавых], ведалі, як яны чаргуюцца на пастах: ведалі, хто калі патрулюе за агароджай, калі стаіць ля ўваходу, калі адпачывае. С. Александровіч. Непаўторныя ап’яняючыя часіны шчасця чаргаваліся з часінамі роспачы і душэўнага болю. Краўчанка. // Перыядычна паўтарацца. Шорганне чаргавалася размерна і рытмічна — раз-два! раз-два! Колас. // Размяшчацца паслядоўна адно за другім. Сасновыя бары чаргаваліся з забалочанымі хмызнякамі. Няхай.

2. У лінгвістыцы — заканамерна замяняцца адзін другім (пра гукі) у каранях або афіксах роднасных слоў або форм.

3. Зал. да чаргаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)