размеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім-, чым-н., вызначыўшы кожнаму пэўную частку.

Р. прэмію.

2. Вызначыць паслядоўнасць чаго-н., размясціць у якой-н. паслядоўнасці.

Р. вучняў па класах.

3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць.

Правільна р. сямейны бюджэт.

4. Пра маладых спецыялістаў: накіраваць на працу пасля заканчэння навучальнай установы.

|| незак. размярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размеркава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. размярку́ю размярку́ем
2-я ас. размярку́еш размярку́еце
3-я ас. размярку́е размярку́юць
Прошлы час
м. размеркава́ў размеркава́лі
ж. размеркава́ла
н. размеркава́ла
Загадны лад
2-я ас. размярку́й размярку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час размеркава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размеркава́ць сов.

1. распредели́ть; разверста́ть;

р. пуцёўкі — распредели́ть путёвки;

2. расположи́ть, размести́ть;

р. кні́гі па палі́цах — расположи́ть (размести́ть) кни́ги по по́лкам;

3. прики́нуть, рассчита́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім‑, чым‑н., прадаставіўшы кожнаму пэўную частку. Міша загадаў размеркаваць наяўныя запасы не менш як на тыдзень. Новікаў. // Вызначыць месцы для каго‑н., размясціць, расставіць дзе‑н.; паслаць куды‑н. Размеркаваць студэнтаў-выпускнікоў. □ Падрыхтавалі [партызаны] пазіцыю, размеркавалі на ёй байцоў, заняўшы два бакі дарогі. Колас. Раненых размяркуем па сёлах у сваіх людзей. Няхай. // Раздзяліць на групы, разрады, катэгорыі па якіх‑н. адметных рысах. Размеркаваць мінералы па групах.

2. Вызначыць паслядоўнасць чаго‑н., размясціць у якой‑н. паслядоўнасці. — Міленькі, Андрэй Пятровіч, навучыце ж мяне, як жа размеркаваць работу так, каб можна было добра весці яе. Колас.

3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць. У сваіх планах цётка даўно размеркавала, колькі кватарантаў можна змясціць у разгароджанай прыбудоўцы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Размеркава́ць ’раздзяліць, падзяліць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ’вызначыць паслядоўнасць’, ’падлічыць, вырашыць’ (ТСБМ). Ад меркава́ць (гл.). Развіццё семантыкі ішло ад ’працэс разумовай дзейнасці’ > ’вынік гэтай дзейнасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

размярко́ўванне гл. размеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размярко́ўваць гл. размеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распредели́ть сов. размеркава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развярста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Тое, што і размеркаваць (у 1 знач.).

Р. сродкі.

Р. грошы на новую будоўлю.

2. Вярстаючы набраны тэкст, размеркаваць яго па лістах, старонках (спец.).

|| незак. развёрстваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размярко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)