разме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Мераючы, вызначыць межы, падзяліць на часткі згодна з велічынёй чаго-н.

Р. зямлю.

|| незак. разме́рваць, -аю, -аеш, -ае і размяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разме́раць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разме́раю разме́раем
2-я ас. разме́раеш разме́раеце
3-я ас. разме́рае разме́раюць
Прошлы час
м. разме́раў разме́ралі
ж. разме́рала
н. разме́рала
Загадны лад
2-я ас. разме́рай разме́райце
Дзеепрыслоўе
прош. час разме́раўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разме́раць сов. разме́рить; разме́рять;

р. зямлю́ — разме́рить зе́млю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Мераючы, вызначыць межы, падзяліць на часткі, згодна велічыні чаго‑н. Пад час землеўпарадкавання каморнікі не вельмі чыста размералі палеткі, пакрыўдзіўшы Лук’янаву вёску ў карысць суседняй. Лужанін. — А мы з вамі, Аляксей Васільевіч, давайце размераем ды вызначым месца пад палі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́рить сов., прям., перен. разме́раць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разме́раны разме́ренный; см. разме́раць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размераць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размераць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́рваць несов. размеря́ть; см. разме́раць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разме́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад размераць.

2. Рытмічны, павольны. Размераныя крокі. □ Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам. Колас.

3. Падпарадкаваны пэўным правілам, распарадку. Міця любіць тлум, беганіну вялікіх школьных зборышч, зусім не падобных на размераныя вучэбныя дні з дзяжурнымі на калідорах, строгімі позіркамі настаўнікаў, званкамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)